Прэмія "За свабоду думкі" імя А. Дз. Сахарава прысуджаецца Эўрапарлямэнтам.

Сярод іншых кандыдатаў: Далай‑лама, лідэр апазыцыі ў Зымбабвэ Морган Цвангірай, экс‑кандыдат у прэзыдэнты Калюмбіі, што некалькі год правяла ў закладніках, Інгрыд Бэтанкур, былы палкоўнік ФСБ Міхаіл Трэпашкін.

Усяго намінавана восем чалавек, паведамляе naviny.by

Канчатковы сьпіс быў сфармаваны 22 верасьня, у яго ўвойдуць толькі тры чалавекі. 16 сьнежня ў Страсбуры адбудзецца цырымонія ўзнагароджваньня.

Летась ляўрэатам прэміі стаў суданскі адвакат Махмуд Асман, у 2006 г. — Аляксандар Мілінкевіч, у 2004 г. — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0