7 верасня ў межах праекта «Традыцыя» адбудзецца імпрэза з удзелам унікальнага калектыва «Церабяначка» (Пінскі раён, в. Церабень).
Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак: канцэрта і Спеўнага сходу. «Церабяначка» — носьбіты старадаўніх спеўных традыцый, іх называюць «выхадцамі з балот». Першая частка імпрэзы — канцэрт і знаёмства з калектывам «Церабяначка». У другой частцы мы ўсе разам паўдзельнічаем у адным цікавым абрадзе, развучым і заспяваем некалькі палескіх песень. Госць сустрэчы — этнограф і фалькларыст Ірына Мазюк. Вядучы — Сяржук Доўгушаў.
Пачатак а 19.00. Уваход вольны!
Месца: Галерэя TUT.BY (пр. Дзержынскага, 57).





