Гэта прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы» ад 5 жніўня 2008 года №428‑3 .

У законе сказана, што поўная забарона на рэкламу прадугледжана для
«прац, паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў, варажбітак, спірытаў, астролагаў, ведзьмакоў, прадракальнікаў, іншых асобаў, якія абвясцілі або лічаць сябе здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасць, навакольны асяродак шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў або сіл».

— Забарона рэкламы акультызму — наша перамога. Гэта яскравы прыклад таго, што ў перамены трэба верыць. Калі гэтая кампанія толькі пачыналася, мала хто мог з упэўненасцю сказаць, што мы дасягнем поспеху, але робячы працу крок за крокам мы дасягнулі мэты. Цяпер мы намераны дамагчыся поўнай забароны дзейнасці варажбітаў і спірытаў. Мы дзякуем усім, хто ўдзельнічаў у гэтай кампаніі, і перадусім дзякуем Богу, — кажа каардынатар кампаніі барацьбы з акультызмам Дзяніс Садоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?