Акадэмія МУС хоча стаць універсітэтам і з такой ініцыятывай мае намер звярнуцца ў Міністэрства адукацыі.
Пра такія планы ў інтэрв'ю ведамаснай выданню «На страже» распавёў начальнік установы Уладзімір Бачыла, піша Tut.by.
«Хачу на старонках ведамаснай газеты выразна акцэнтаваць: мы дэ-юрэ і дэ-факта з'яўляемся ВНУ універсітэцкага тыпу, — заявіў генерал-маёр міліцыі Уладзімір Бачыла. — Мы ініцыюем змену назвы, каб калегі разумелі, які наш статус. Па-другое, рэарганізацыя сістэмы адукацыйных устаноў МУС ідзе не першы год».
Генерал-маёр падкрэсліў, што гаворкі пра «механічнае перайменаванне» не ідзе.
«Будзем ініцыяваць гэтае пытанне перад Міністэрствам адукацыі пасля канчатковага ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай і навучальна-метадычнай базы. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца у 2019 годзе», — распавёў суразмоўца.
Уладзімір Бачыла таксама паскардзіўся, што ў акадэміі шмат міжнародных партнёраў, але часам ім складана растлумачыць яе статус.
«Аднойчы толькі за адзін тыдзень мы прынялі дэлегацыі з ААЭ, Узбекістана і Кітая. І кожны раз, каб падкрэсліць статус ВНУ, мне даводзіцца пускацца ў доўгія тлумачэнні. Часам гэта зрабіць складана, бо не кожны перакладчык гатовы да гэтак доўгага і няпростага перакладу», — патлумачыў Бачыла.





