Ніда, вёска ў дзюнах на Куршскай касе з яе бясконцымі пляжамі, гэта дыямент у нізцы курортаў Балтыі, унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вулачка Ніды. Хаты тут дазволена будаваць толькі ў традыцыйным стылі і колерах. У сезон усе яны здаюцца турыстам.
Традыцыйныя куршскія флюгеры.
Ніда ўнесеная ў Спіс сусветнай матэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гэта ўнікальнае месца, з тых, дзе канечне трэба пабываць хоць раз за жыццё. Пляжы, пясчаныя выдмы, з дакладнасцю захаванае асяроддзе былога рыбацкага пасёлка і атмасфера музея пад адкрытым небам з сапраўднай калоніяй артыстаў.
Спакой там непаўторны. Нават забаронена ездзіць машынаю ад 22.00 і да ранку. Людзі туды прыязджаюць, каб проста гуляць. На вяршыні старых выдмаў, калі вецер нясе на цябе пясок, адчуваеш сябе ў бясчассі, проста ў бясчассі.
Але ў Нідзе яшчэ і надзіва цікавыя старыя куршскія могілкі.
Ёсць выдатная, з фантазіяй кухня — напрыклад, Varna Terasa.
Мінімалістычны інтэр’ер на лесвіцы ў кавярню Varna Terasa.
Сама кавярня, аформленая скрынкамі.
Лімонны сарбэ, пададзены ў лімоне.
(Дарэчы, кулінарныя ідэі мы лавілі ўсцяж усяго нашага балтыйскага падарожжа.)
І магчымасць падоўгу гуляць, ездзіць на роварах, плаваць, ізноў гуляць. І захапляцца паселішчамі, ператворанымі ў суцэльную мастацкую прастору — тое, чаго так бракуе нам у Беларусі.
Драўляная скульптура ў Нідзе. На заднім плане — Вялікая Выдма, якая паглынула Старую Ніду ў 1730-я гады. Цяпер гэта папулярны маршрут для пешых шпацыраў.
Выдмы Куршскай касы цяпер запаведнік.
Сучасная архітэктура: касцёл у Нідзе.
У даху спалучаецца традыцыйны трыснёг і шкло, а формаю царква нагадвае карабель.
Інтэр’ер новага касцёла нібы прасякнуты святлом з даху, у якім спалучаныя шкло, дрэва і трыснёг.
Чаша са святой вадой таксама выкананая ў форме рыбацкага чаўна.
І міні-амфітэатр каля касцёла.
Проста і міла: клумба каля мастацкай школы выкладзеная каменьчыкамі, ігліцай і шышкамі.
Проста і акуратна.
Сучасныя драўляныя скульптуры.
Старая кірха Ніды месцілася на дзюне каля могілак. Цяпер евангелістаў у Нідзе амаль няма, а кірху найчасцей выкарыстоўваюць як канцэртную залу.
Старыя могілкі: скульптары надалі ім выгляд, які мелі куршскія могілкі ў старыя часы. Звярніце ўвагу на адметныя надмагільныя драўляныя стэлы.
А так выглядаюць новыя могілкі Ніды.
А так выглядаюць новыя могілкі Ніды.
Мясцовыя расейцы таксама пішуць на магілах па-літоўску.
Мне страшна спадабалася, што дзеці за час падарожжа не толькі паздаравелі, але і развіліся эстэтычна. Той выпадак, калі само асяроддзе развівае.
Старая кірха ў Нідзе ўвечары.
Магіла з помнікам у «куршскім стылі» на старых могілках у Нідзе, а прозвішча — беларускае.
Майстар па апрацоўцы бурштыну са сваімі станкамі на галоўным праменадзе Ніды.





