Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас правядзення адкрытага ўрока мэтапакладання «Расія, накіраваная ў будучыню» на форуме «Праекторыя» пахваліў бурацкіх школьнікаў за распрацоўку робата са штучным інтэлектам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па яго словах, хто стане лідарам у сферы штучнага інтэлекту, той стане «валадаром свету».

«Гэта будучыня не толькі Расіі, але і ўсяго чалавецтва. Гэта і дрэнна прагназуемыя пагрозы. Той, хто стане лідарам у гэтай сферы, будзе валадаром свету. Вельмі не хацелася б, каб манаполія на штучны інтэлект аказалася ў адных руках», — сказаў Пуцін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна