Пытаннем магчымага вяртання ва Украіну былога старшыні Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіла Саакашвілі, пазбаўленага грамадзянства, павінны займацца МУС, міграцыйная і памежная службы.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на брыфінгу ў Харкаве, паведамляе «Укрінформ».

«Да Саакашвілі будуць ставіцца гэтак жа, як і да любой асобы, якая падала недакладныя дадзеныя. Таму пытаннем магчымага вяртання Саакашвілі ва Украіну павінны займацца МУС, міграцыйная і памежная службы», — адзначыў Парашэнка.

Як адзначыў прэзідэнт, калі Дзяржаўная міграцыйная служба падала ў камісію па пытаннях грамадзянства дакументы, якія паказалі, што пры афармленні грамадзянства Саакашвілі была пададзеная недакладная або сфальсіфікаваная інфармацыя, ён «павінен быў дзейнічаць у адпаведнасці з законам і Канстытуцыяй».

«Любыя іншыя крокі былі б злачыннай дзейнасцю. Я падпісаў указ [аб пазбаўленні грамадзянства] гэтак жа, як і адносна іншых грамадзян», — адзначыў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0