У Мінску 2 верасня не будуць працаваць рэгістрацыйны і экзаменацыйны аддзелы і адміністрацыйная практыка ДАІ.
У выніку тэхнічнага збою перастала працаваць база дадзеных МРЭА ДАІ па ўсім Мінску, піша tut.by.
У ДАІ расказалі, што паставіць ці зняць машыну з уліку, атрымаць або абмяняць пасведчанне кіроўцы сёння нельга.
- Магчыма, да вечара непаладку ліквідуюць, але мы не можам гэтага сказаць напэўна, - паведамілі ў ДАІ Мінска.
У аддзеле МРА ДАІ ў Ждановічах адзначылі, што непаладкі ў іх могуць ліквідаваць не раней за аўторак.





