Позняй ноччу на мясцовай дарозе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці 45-гадовы кіроўца Volvo XC90 збіў двух пешаходаў, хлопцаў 20 і 23 гадоў. Адзін з іх загінуў.

- Наезд адбыўся каля 2 гадзін ночы 2 верасня. Кіроўца, праязджаючы па трасе, заўважыў двух хлопцаў, якія галасавалі на ўзбочыне, метраў за 50 ад іх спыніўся, стаў здаваць заднім ходам — і збіў іх. 23-гадовы хлопец загінуў на месцы, яго сябар ў цяжкім стане ў рэанімацыі, — распавялі tut.by у ДАІ Мінскай вобласці.

Участак трасы, на якім адбылася трагедыя, не асветлены. Кіроўца быў цвярозы.

Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0