Па ініцыятыве адміністрацыі Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы вучні 7—11 класаў далучыліся да сацыяльнай акцыі «Выклік 100 000», піша kp.by. Выйшаў на старт і Коля Лукашэнка з аднакласнікамі. Коля бег у бела-сіняй вышыванцы — у такой самай нядаўна фігураваў кіраўнік дзяржавы.

Усе ўдзельнікі забегу атрымалі памятныя медалі.

Усе ўдзельнікі забегу атрымалі памятныя медалі.

Сродкі, сабраныя дзякуючы забегу, будуць пералічаныя дзіцячай бальніцы.

Дабрачынная акцыя праходзіць з 26 жніўня па 4 верасня. У ёй можа ўзяць удзел кожны, для гэтага трэба прабегчы дыстанцыю і зафіксаваць гэта з дапамогай фітнэс-дадатку на смартфоне, затым выкласці скрыншот з указаннем даты і кіламетражу, а таксама дадаць хэштэг #velcombegom. Кожны кіламетр будзе пераведзены ў грошы і скіраваны на дабрачыннасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0