У суботу «Дынама» па булітах саступіла ў гасцях маскоўскаму «Спартаку» 0:1.
У новым сезоне КХЛ у беларускага клуба пакуль няма перамогаў, а пяць паразаў.
Аднак «Дынама» мае на сваім рахунку два балы. За паразу ў авертайме ці па булітах даецца адзін бал (тыдзень таму мінчукі прайгралі ў авертайме ЦСКА).
У «зуброў» — апошняе (13-е) месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступныя тры гульні — таксама ў гасцях: з «Северсталлю», «Сочы» і «Тарпеда» (4, 6 і 8 верасня).
У рэгулярным чэмпіянаце трэба згуляць усяго 56 гульняў, доўжыцца ён будзе да канца лютага.





