Скрыншот з адкрытай тэчкай Windows 10 у новым дызайне

Скрыншот з адкрытай тэчкай Windows 10 у новым дызайне

Галоўнай «фішкай» стане новы карыстальніцкі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы — Fluent Design. Абнаўленне, у прыватнасці, зробіць дызайн убудаваных дадаткаў больш вытанчаным.

Адна з навінак — функцыя хуткага выбару эмодзі, якая актывуецца спалучэннем клавіш «Win+.» або «Win+;». Таксама Microsoft дадасць бэта-версію праграмнага забеспячэння для адсочвання рухаў вачэй і шэраг буйных паляпшэнняў у плане працы стылуса.

Кампанія значна ўдасканаліць стандартны дадатак Photos, дазволіўшы ствараць праз яго гісторыі на манер Instagram — з малюнкамі, відэаролікамі, музыкай і трохмернымі аб'ектамі. Таксама Microsoft палепшыць гульнявы рэжым і дадасць новыя элементы абароны ад вірусаў і уразлівасцяў у Windows Defender.

Кадр з прэзентацыі новага дызайну

Кадр з прэзентацыі новага дызайну

У Windows 10 з выхадам восеньскага абнаўлення з'явіцца функцыя People, якая дазволіць замацоўваць любімыя кантакты на панэлі задач. Таксама Microsoft дадасць магчымасць OneDrive Files On-Demand, з якой карыстальнікам не трэба будзе пастаянна сінхранізаваць файлы з фірмовага воблачнага сховішча кампаніі або цалкам загружаць папкі: усе элементы будуць бачныя першапачаткова, а патрэбны кантэнт можна будзе спампаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?