Экс-цяжкаатлет зборнай Беларусі Андрэй Арамнаў распавёў, што можа вярнуцца ў прафесійны спорт.

— На дадзены момант я нібы залячыў траўму і гатовы паспрабаваць сябе. У бліжэйшы час я хачу выступіць у якім-небудзь старце. Не загадваю медалёў, але хачу ўспомніць памост. Хачу ўспомніць кураж.

Калі я пачну з чэмпіянату вобласці, гэтага будзе дастаткова. Каб паехаць на чэмпіянат краіны, трэба годна праявіць сябе на вобласці.

Максімум, які ад мяне можна чакаць? Выезд на які-небудзь міжнародны старт. Першапачатковая планка — удзел, - сказаў Арамнаў.

Андрэй Арамнаў з'яўляецца пераможцам Алімпіяды-2008 і адным з нямногіх беларускіх прызёраў тых Гульняў, якога не падазравалі ва ўжыванні допінгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?