Камітэт Вярхоўнай Рады па пытаннях свабоды слова і інфармацыйнай палітыкі прапануе дэпутатам увесці акцызныя маркі на расійскія кнігі.
Пра гэта паведаміла старшыня Камітэта Вікторыя Сюмар на пасяджэнні пагаджальнай рады парламента ў панядзела, піша Укрінфарм.
«Камітэтам па пытаннях свабоды слова і інфармацыйнай палітыкі за лета быў напрацаваны цэлы пакет законапраектаў, закліканы далей абараняць украінскую інфармацыйную прастору. У прыватнасці, мы хочам абараніць украінскіх кнігавыдаўцоў, прапанаваўшы такое інавацыйнае мерапрыемства, як акцызную марку на расійскую кнігу, для таго, каб змагацца з пірацтвам у гэтай сферы», - сказала Сюмар.