4 верасьня Барысаўскі раённы суд прысудзіў праваабаронцы Натальлі Гарачцы трое сутак арышту па абвінавачаньні ў дробным хуліганстве.

Паводле прысуду судзьдзі Сяргея Герасімовіча, жанчына лаялася матам падчас затрыманьня на палігоне пад Барысавам.

1 верасьня Натальля Гарачка прыехала адведаць сына Івана, які праходзіць тэрміновую службу і цяпер знаходзіцца на ваенным палігоне пад Барысавам. Там разьмешчана частка падразьдзяленьняў, задзейнічаных у вайсковых вучэньнях «Захад-2017». Паводле слоў жанчыны, спачатку яе затрымалі расейскія вайскоўцы, а затым перадалі беларускім. Апошнія, зь ейных словаў, ужывалі да яе фізычную сілу, на руках засталіся сінякі.

Суд праігнараваў сьведчаньні жанчыны, паверыўшы словам сьведак абвінавачаньня — беларускім вайскоўцам.

Пасьля затрыманьня праваабаронца знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрыманьня Барысава, а таму сёньня ўвечары мае выйсьці на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?