У сувязі з правядзеннем 9-10 верасня святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада, графік працы сталічнага метрапалітэна ў гэтыя дні будзе трохі зменены, паведамілі на прадпрыемстве.

Так, 9 верасня цягнікі пойдуць па графіку суботняга дня. Разам з тым, з 20.00 і да 24.00 інтэрвал руху цягнікоў на абедзвюх лініях складзе 3 хвіліны. 10 верасня цягнікі будуць хадзіць па графіку нядзельнага дня, але з 8 раніцы і да 17 гадзін інтэрвал руху па абедзвюх лініях складзе 4 хвіліны. У выпадку павелічэння пасажырапатоку ў метрапалітэне прадугледжаны адпаведны рэзерв па абедзвюх лініях для аператыўнага падключэння да перавозак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна