Канцлер Германіі Ангела Меркель дапусціла як часовае прыпыненне, так і поўнае спыненне перамоваў з Турцыяй аб уступленні гэтай краіны ў Еўрапейскі Саюз. Пра гэта яна заявіла на пасяджэнні бундэстага ў аўторак, паведамляе DW.

«Гэта дзеянне, якое, зразумела, трэба рабіць рашуча, але добра абдумаўшы яго», — патлумачыла Меркель, указаўшы на «стратэгічнае значэнне» адносін з Анкарой.

Канцлер Германіі папярэдзіла, што абмеркаванне гэтага пытання ўнутры Еўрасаюза не павінна выліцца ў «публічную сварку на вачах у прэзідэнта Эрдагана». «Гэта драматычным чынам аслабіла б пазіцыю Еўропы», — дадала яна. Акрамя таго, пры прыняцці дадзенага рашэння нельга забываць пра апазіцыйна настроеных туркаў і выхадцаў з Турцыі, якія пражываюць у Германіі. «Мы не павінны закрануць іх», — падкрэсліла Меркель.

Днём раней стала вядома, што канцлер ФРГ мае намер падняць пытанне аб спыненні перамоваў з Анкарой аб уступленьні Турцыі ў ЕС на чарговым саміце Еўрасаюза ў кастрычніку.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0