Фота arshavin.eu

У сёньняшнім нумары найпапулярнейшае расейскае газэты «Спорт‑Экспресс» надрукавана інтэрвію з Андрэем Аршавіным — лідэрам піцерскага «Зеніта» і зборнай Расеі па футболе

Закранута ў інтэрвію было і пытаньне пэрспэктыў «Зеніта» ў Лізе чэмпіёнаў, дзе ён будзе гуляць разам з «Рэалам» і «Ювэнтусам»

А што скажаце наконт БАТЭ?

Гэта забаўна. Чамусьці перад лёсаваньнем большасьць гульцоў Зеніта» жадалі ў супернікі менавіта БАТЭ. І не таму, што беларусы слабыя. Хацелася паглядзець, што такое Ліга чэмпіёнаў у праекцыю на каманду з Барысава. Гучыць вельмі сьвежа, ці не знаходзіце? Хоць, калі ня выйграй «Зеніт» нічога сёлета [Кубак УЭФА і Супэркубак Эўропы ‑‑ НН], ён бы ўспрымаўся такім жа чынам.

Але беларусы, хутчэй за ўсё, аддадуць тром лідэрам групы свае балы. Гэта добра, ці найлепш калі ўсе могуць адабраць балы ва ўсіх?

Лепш канечне другі варыянт. Але я думаю, што рана хаваеце беларускі клюб. У мяне такое адчуваньне, што яны могуць дома папсаваць каму заўгодна крыві.

Глядзі яшчэ:
Віктар Ганчарэнка: Чаму б ня выйграць у "Рэала"?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?