Лех Качынскі, |
Мерапрыемства будзе прысьвечана 90‑й гадавіне аднаўленьня незалежнасьці Польшчы (1918) і вечаровая частка пройдзе ў Вялікім Тэатры ў Варшаве.
Газэта Rzeczpospolita цытуе словы шэфа прэзыдэнцкага бюро замежных спраў Марыюша Гандзіка, які зазначыў, што запрашэньні прэзыдэнтам з розных кантынэнтаў былі адпраўленыя нейкі час таму.
Таму сярод запрошаных Дзьмітры Мядзьведзеў і Міхаіл Саакашвілі, Джордж Буш, Нікаля Сарказі.
Радыёстанцыя RMF падкрэсьлівае, што запрашэньні Мядзьведзеву і Саакашвілі былі дасланыя да пачатку расейска‑грузінскага канфлікту, а 4 лістапада — за тыдзень да балю — стане вядома прозьвішча новага прэзыдэнта ЗША, але Джордж Буш будзе выконваць абавязкі прэзыдэнта ЗША да 20 студзеня.
Урачыстасьці пачнуцца апоўдні 11 лістапада на Пляцы Пілсудзкага, дзе адбудзецца ўрачыстая зьмена варты над труной Невядомага Жаўнера.
***
Ці запрошаны на баль Лукашэнка?
У прэс‑службе прэзыдэнта Беларусі нічога пра запрашэньне беларускага лідэра ня ведаюць: «Такой інфармацыяй мы не валодаем», падкрэсьлілі там.