Пра суперніцтва вядомых вытворцаў з Кітаем

Sony канцэнтруецца на прэміум-сегменце. Адрозніваецца не толькі коштавая катэгорыя нашых тавараў і тавараў кітайскіх вытворцаў. Калі робіш акцэнт на прэміум-прадукцыі, трэба прапаноўваць высокую якасць і тэхналогіі. У кітайскіх вытворцаў адзін падыход да канкурэнцыі, у нас — іншы.

Пра аднолькавы дызайн смартфонаў і ноўтбукаў

Вытворцы ўсё-ткі не лічаць, што прадукты падобныя адзін да аднаго. З іншага боку, мы працуем з агульнымі платформамі, напрыклад, Android. Мы імкнемся дадаць нешта сваё да базавай тэхналогіі, нейкія арыгінальныя распрацоўкі і функцыі, якія адрозніваюць нас ад канкурэнтаў. Мы заўсёды былі моцныя ў галіне гуку і выявы.

Пра тэхналогіі будучыні

Віртуальная рэальнасць і дапоўненая рэальнасць валодаюць вялікім патэнцыялам. Новыя тэхналогіі не абмяжоўваюцца адной катэгорыяй тавару, а дазволяць пашырыць магчымасці выкарыстання электронікі ў розных сегментах, пашырыць самі сегменты рынку.

Пра суперніцтва камер у смартфонах і фотаапаратах

Шмат хто выкарыстоўвае смартфон для здымкі, але ў смартфона ёсць шэраг абмежаванняў: недастатковае павелічэнне, zoom, або якасць малюнка.

Калі для спажыўца важная якасць здымка, ён выбірае фотакамеру. Прычым не танную з пачатковага коштавага сегмента, а менавіта прэміум-фотаапарат, які забяспечыць куды больш высокую якасць малюнка ў параўнанні са смартфонам. І ёсць экшн-камеры — гэта іншы падыход да здымкі, іншыя характарыстыкі. 

Мы ж стварылі камеру RX0, якая злучае высокую якасць малюнка, вялікую матрыцу і магчымасці здымкі ў складаных умовах, здымкі адначасова з некалькіх камер.

Пра павелічэнне дыяганалі тэлевізараў і ўплыў відэаблогаў

Давайце палічым, на што звяртае ўвагу пакупнік пры выбары тэлевізара. Якасць малюнка, гук, дызайн і зручнасць кіравання. Чатыры асноўныя прынцыпы, якія будуць актуальныя і ў будучыні.

Ёсць, вядома, пакупнікі, якія выбіраюць тэлевізар па памеры экрана: дайце мне са-а-а-а-мы вялікі. Але большасці людзей важныя чатыры фактары.

Моладзь глядзіць YouTube на смартфоне, планшэце, камп'ютары і гэтак далей. Але многія глядзяць відэа і на вялікім экране. Можна адразу падлучыцца да інтэрнэту альбо да вонкавых прылад, напрыклад, дэвайсу з Google Assistant. Дзякуючы моладзі, у тым ліку, у тэлевізары пастаянна дадаюцца новыя функцыі і магчымасці.

Пра будучыню навушнікаў і смерць Mp3-плэераў

Рынак бесправадных навушнікаў на ўздыме. Многія людзі слухаюць музыку праз смартфон ці глядзяць відэа анлайн на экране смартфона. Таму бесправадныя навушнікі і навушнікі з шумапрыглушэннем будуць яшчэ больш папулярнымі.

Мы палічылі, за апошнія два гады рынак навушнікаў з шумапрыглушэннем вырас на 50%!

Ёсць людзі, якія любяць высокую якасць гуку і аддаюць перавагу асобнай прыладзе для праслухоўвання музыкі. У мінулым годзе мы прадставілі мадэль плэераў топ-узроўню. Сегмент пакупнікоў такіх прыладаў не вельмі вялікі, але гэтыя людзі хочуць мець партатыўную прыладу, якая будзе прайграваць якасны гук.

Іншая катэгорыя спажыўцоў лічыць за лепшае не слухаць музыку праз смартфон, таму што гэта памяншае зарад батарэі. І яны таксама выбіраюць плэер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?