БРСМ быў падкрэсьлена нэўтральны.

БРСМ быў падкрэсьлена нэўтральны.

Футбол быў сякі-такі, і на трыбунах абышлося бяз сквару,хоць заўзятараў з Расеі напрыяжджала нямала.

Футбол быў сякі-такі, і на трыбунах абышлося бяз сквару,
хоць заўзятараў з Расеі напрыяжджала нямала.

Мы - беларусы, мірныя людзі...

Мы - беларусы, мірныя людзі...

Гаспадары пляцоўкі выступілі прыміральнікамі суседзяў-ворагаў. Перад матчам раздавалі сьцягі і Грузіі, і Расеі, а таксама чырвона-зялёныя. БРСМ прыйшоў з плякатамі «Русские и грузины – штыки в землю!» і «No War».

Расейская моладзевая зборная па футболе разграміла каманду Грузіі на нэўтральным полі: 4:0. Футбол быў сякі-такі, затое адна з боек на полі была пякельнай. А вось на трыбунах абышлося бяз сквару, хоць заўзятараў з Расеі напрыяжджала нямала, а матчу папярэднічала шавіністычная кампанія ў Нэце.

Улічваючы рызыкі, міліцыя перанесла матч на сьветлы час, 16-ю гадзіну.

Небясьпекі канфліктаў сапраўды былі. Калі расейскія заўзятары паднялі дзясятак трыкалёраў напачатку гульні, то беларусы грузінскага паходжаньня і праціўнікі расійскага ўварваньня ў Грузію прыйшлі са сьцягамі сьвятога Юр'я. Таксама ад пачатку луналі і дзяржаўныя сьцягі Беларусі. Калі людзі пабачылі, што міліцыя за сьцягі не хапае, іх стала большаць. Да таго ж, сьцягі школьнікам раздавалі іхныя настаўнікі, захоўваючы некім вызначаныя прапорцыі. Пад канец матчу беларускіх і расійскіх стала па штук трыццаць, а грузінскіх - каля пятнаццаці.

Штандары дазвалялася чапляць толькі на плястыкавыя вуды – дрэўкі адбіраў спэцназ.

Цікава, што БРСМаўцаў зьвезьлі на гульню з транспарантамі: «Мы за мір», «Русские и грузины – штыки в землю!», «Русские и грузины – друзья навеки!», «No War», «Мы – с вами, мы – сила!».

Сагнаным школьнікам усё гэта было малацікава, і пасьля першага тайму з паўтысячы чалавек спрабавалі ўцячы, але іх запынілі настаўнікі.

Ідэалягічная вэртыкаль вырашыла іхнымі сіламі правесьці занятак па дружбе народаў для гасьцей з усходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?