Украінец Павел Грыб — інвалід з дзяцінства і пры гэтым нацыянальны актывіст.

Украінец Павел Грыб — інвалід з дзяцінства і пры гэтым нацыянальны актывіст.

Зніклы 24 жніўня ў Беларусі 19-гадовы грамадзянін Украіны Павел Грыб знаходзіцца ў следчым ізалятары горада Краснадар (Расія). Яго абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. Пра гэта паведаміў украінскім СМІ начальнік упраўлення консульскага забеспячэння МЗС Украіны.

Супрацоўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Ігар Грыб 27 жніўня паведаміў аб знікненні свайго сына, 19-гадовага Паўла. Ён выказаў здагадку, што расійскія спецслужбы з дапамогай 17-гадовай дзяўчыны выцягнулі ягонага сына ў Гомель і там затрымалі.

Беларускія памежнікі пацвердзілі факт перасячэння 19-гадовым украінцам Паўлам Грыбам дзяржаўнай мяжы 24 жніўня. У той жа час беларускі КДБ заявіў, што ніякіх супольных з ФСБ аперацый па Грыбу не праводзілася.

Украінская пракуратура завяла справу ў сувязі са знікненнем хлопца.

7 верасня прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных спраў паведаміў, што па заяве бацькі Паўла Грыба пасля правядзення праверкі можа быць прынятае або не прынятае рашэнне аб адкрыцці крымінальнай справы і ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?