Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

У аргкамітэт па святкаванні ўвайшло кіраўніцтва Беларускага згуртавання вайскоўцаў і Беларускага Народнага Фронту. Распаўсюджваліся ўлёткі, тэма шырока асвятлялася ў прэсе. Мастакі з суполкі «Пагоня» вырабілі харугвы, партрэты гістарычных асобаў, буйны тэкст прысягі і вялізны герб «Пагоня».

Урачыстая цырымонія была прызначаная на другую палову дня ў нядзелю.

— На прысягу ехалі з усіх куткоў Беларусі, Салігорска, Барысава Маладзечна… Быў патрыятычны ўздым, — згадваў некалькі гадоў таму Валерый Костка ў інтэрв'ю gazetaby.com. — Я ўзначальваў тады Маладзечанскую структуру БЗВ. Мы, па-мойму, замовілі два аўтобусы, у Мінск адправілася не менш за 50 чалавек.

Плошча Незалежнасці была запоўненая сонцам і народам. У асноўным гэта былі людзі, якія прайшлі вайсковую службу — хто радавым, хто сяржантам, хто афіцэрам, распавядае Валерый Костка.

На сцэне, усталяванай насупраць педінстытута, знаходзіліся заснавальнік і кіраўнік БЗВ Мікалай Статкевіч, лідар БНФ Зянон Пазняк, пісьменнік Васіль Быкаў.

Чытайце таксама:

Шэйман у намесніках Статкевіча. 26 гадоў таму беларускія афіцэры стварылі сваё Згуртаванне

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

Урачыста выйшлі ў вайсковай форме афіцэры, якія працягвалі службу, і дэпутаты Вярхоўнага Савета. Афіцэраў узначальваў камандзір брыгады спецназа палкоўнік Уладзімір Барадач, дэпутатаў — Сяргей Навумчык. Сталі ў шэраг, сталі тварам да прысутных.

Пазьняк выступіў з прамовай, у якой распавёў, чаму праводзіцца прысяга. Мікалай Статкевіч зачытаў яе тэкст. Яго словы паўтаралі ўсё, што стаялі на плошчы.

— Гэта было вельмі прыгожае відовішча. Да гэтага часу стаіць у памяці, — успамінае Валерый Костка.

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

Фота з фэйсбука Сяргея Навумчыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0