Землятрус магнітудай 8,0 адбыўся ля ціхаакіянскага берага Мексікі, паведамляе Геалагічная служба ЗША.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся за 96 кіламетраў на паўднёвы-захад ад горада Піхіх'япан, яго ачаг залягаў на глыбіні 35 кіламетраў. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 23:49 (07:49 па Мінску).

Аб ахвярах і разбурэннях пакуль не паведамляецца.

Мексіканскія выратавальныя службы паведамілі, што гэты землятрус стала самым моцным з 1985 года, калі загінулі тысячы людзей.

Крыніца Reuters заявіла, што пасля падземных штуршкоў у Мехіка пачалася паніка, людзі спешна пакідалі будынкі і выбягалі на вуліцы.

Ціхаакіянскі цэнтр папярэджання аб цунамі паведаміў пра пагрозу цунамі ў рэгіёне. Удару стыхіі можа падвергнуцца як ўзбярэжжа Мексікі, так і бліжэйшых дзяржаў - Гандураса, Нікарагуа, Гватэмалы, Сальвадора, Коста-Рыкі, Панамы і Эквадора. Таксама ў зоне рызыкі знаходзяцца Гавайскія выспы і нават Гуам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0