У 1990 годзе Зьвіяд Гамсахурдыя аб’явіў на тбіліскім стадыёне пра пачатак новае эры ў грузінскім футболе — Грузія тады адмовіліся ўдзельнічаць у савецкім футбольным турніры.
У сваім дэбютным матчы ў траўні 90-га тбіліскае Дынама згуляла ўнічыю зь віленскім «Жальгірысам». Шмат пазьней было вырашана прызнаць гэты матч сустрэчай міждзяржаўнага ўзроўню. Гульня тады скончылася нічыёй — 2:2.
Найвялікшую перамогу зборная Грузіі здабыла над зборнай Армэніі: 7:0. Найвялікшую паразу пацярпела ад Румыніі (0:5) і Даніі (1:6).
У 1992 годзе Грузія далучылася да ФІФА, а ў 1993-м — да УЭФА. Першы матч у рамках УЭФА быў згуляны ў 1994-м супраць Малдовы й скончыўся перамогай зь лікам 1:0. Аднак далейшы шлях грузінскай дружыны па эўрапейскіх футбольных палях ня быў гладкім: зборная так ні разу не змагла прабіцца ў фінальныя стадыі буйных футбольных турніраў.
Свой першы і апошні матч у турніры Савецкага Саюзу найславуцейшая каманда Грузіі — тбіліскае Дынама — згуляла з Дынама кіеўскім. Абодва разы — і ў 1926-м, і ў 1989-м — гульня скончылася нічыёй 2:2. Тбыліскае Дынама было адной з наймацнейшых каманд савецкага футбольнага турніру. Яна двойчы станавілся чэмпіёнам СССР — у 1964 і 1978 годзе. У незалежнай Грузіі сталічнае Дынама працягвае займаць найвышэйшыя радкі турнірных табліц.
У 1981 годзе тбіліскае Дынама заваявала Кубак кубкаў. Прозьвішчы грузінскіх гульцоў паўтараў увесь сьвет: Чахелі, Мэсхі, Мэтрэвэлі. Складаючы саставы сымбалічных зборных сьвету, футбольныя аналітыкі не забываліся на таленавітых грузінаў.
Багата грузін гулялі і ў зборнай СССР: Гіві Чахелі, Міхаіл Мэсхі, Слава Мэтрэвэлі, Анзор Кавазашвілі, Муртаз Хурцілава, Рэвазэм Дзадзуашвілі, Аляксандар Чывадзэ. Прычым, Хурцілва і Цьзівадзэ былі капітанамі савецкай зборнай.
За часамі незалежнасьці беларусы з грузінамі сустракаліся дзесяць разоў. Пяць матчаў нашы прайгралі, чатыры выйгралі, у адным згулялі ўнічыю.
год | фармат | узровень | каманды | хатні матч | гасьцявы матч |
1997 | Кубак УЭФА | Першы кваліфікацыйны раўнд | Дынама (Менск) – Калхеці-1913 (Поці) | 1:0 | 1:2 |
1997 | 1/32 фіналу | МПКЦ (Мазыр) – Дынама (Тбілісі) | 1:1 | 0:1 | |
2001 | Папярэдні раўнд | БАТЭ (Барысаў) – Дынама (Тбілісі) | 4:0 | 1:2 | |
2004 | Першы кваліфікацыйны раўнд | БАТЭ (Барысаў) – Дынама (Тбілісі) | 2:3 | 0:1 | |
2005 | Першы кваліфікацыйны раўнд | БАТЭ (Барысаў) – Тарпэда (Кутаісі) | 5:0 | 1:0 |
У 2006 годзе прайшла сустрэча маладзёвых зборных Грузіі й Беларусі. Беларусы тады прайгралі ўсухую — 0:3.
У 1998 годзе спартовая газэта «Sarbieli» правяла апытаньне, падчас якога вызначылі найлепшых трэнэра, футбаліста й адзінаццаць гульцоў грузінскага футболу ХХ стагодзьдзя. Найлепшым гульцом «мройнай каманды» быў прызнаны Міхаіл Мэсхі, найлепшым трэнэрам — Надар Ахалкаці, адзінаццатка ж футбалістаў выглядае наступным чынам:
Брамнік — Сэрга Катрыкадзэ
Абаронцы
- Рэваз Дзадзуашвілі
- Аляксандар Чывадзэ
- Муртаз Хурцілава
- Гіві Чахелі
- Віталь Дарасэлія
- Аўтандыл Гагабэрыдзэ
- Давід Кіпіяні
- Слава Мэтрэвэлі
- Барыс Пайчадзэ
- Міхаіл Мэсхі