У Беларусі праіндэксавалі тарыфы на некаторыя віды жыллёва-камунальных паслуг. Аб гэтым паведамляецца ў рашэннях Мінгарвыканкама, Віцебскага і Гродзенскага аблвыканкамаў.

У Мінску тарыф на водазабеспячэнне паднялі з 0,5322 да 0,5748 рубля, на водаадвядзенне (каналізацыю) - з 0,3554 да 0,3838 рубля.

Таксама ў сталіцы тарыф на тэхабслугоўванне жылога дома зацвердзілі на ўзроўні 0,1084 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (было 0,1004), а тарыф на капітальны рамонт жылога дома - 0,0953 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (было 0,0883).

Тарыф на тэхабслугоўванне ліфта складзе 1,28 рубля за аднаго пражываючага (было 1,19).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?