На днях у Мінску адкрылі пераход з лесвіцамі да ГЦ «Сталіца». Некалькі месяцаў бок выхаду да метро і прыпынку быў перакрыты на дэмантаж, а да яго гадамі прастойваў непрацуючы эскалатар. Па даручэнні кіраўніка горада Андрэя Шорца эскалатар замянілі звычайнымі прыступкамі, піша Tut.by.

Эскалатар ў пераходзе ля ГЦ «Сталіца» быў усталяваны ў 2003 годзе. У сакавіку 2013 ён зламаўся, эскалатар паправілі, праз два гады лесвіцу зноў спынілі і патлумачылі гэта вялікім зносам і немагчымасцю выкарыстоўваць яго далей. Наступныя некалькі гадоў мінчане былі вымушаныя падымацца па высокіх крутых прыступках, а не ехаць, як гэта было запланавана першапачаткова.

У жніўні 2016 года кіраўнік горада Андрэй Шорац падчас жывой лініі з гараджанамі сказаў, што мяняць эскалатар на новы не будуць. Бо на той момант гэта каштавала б 8 мільярдаў недэнамінаваных рублёў (гэта значыць, 800 тысяч пасля дэнамінацыі), таму паабяцаў, што неўзабаве яго заменяць звычайнымі прыступкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0