Напярэдадні спецыялісты Міністэрства культуры з раздзелу кінематаграфіі ўхвалілі «Мацільду» для айчыннага пракату, піша sputnik.by. Паказы плануюцца з 26 верасня.

Сюжэт фільма разгортваецца вакол адносін славутай прыма-балерыны Мацільды Кшэсінскай і апошняга імператара Расіі Мікалая II. Карціна абышлася расійскаму кінематографу ў вельмі вялікую суму — 25 мільёнаў даляраў.

На здымках фільма. Фота: ria.ru

Раней былы пракурор Крыма Наталля Паклонскага накіроўвала запыты аб забароне фільма, а ў Расіі нават былі пратэсты супраць паказу.

Мітрапаліт Павел: «Сёння мы зняважым Мікалая ІІ, а заўтра будуць зневажаць Леніна»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна