Hurts абвясцілі дату выхаду новага, чацвёртага па ліку, студыйнага альбома DESIRE. Прэстыжная студыя Columbia Records дасць яму пуцёўку ў жыццё 29 верасня 2017 года. Адначасова з гэтым гурт анансаваў сусветны тур у падтрымку альбома, які пачнецца ў кастрычніку сёлета. Мінску пашчасціла стаць адным з першых пунктаў маршруту. Тысячы беларусаў атрымалі шанец пачуць новыя песні сусветных зорак раней, чым гэта зможа зрабіць публіка Германіі, Малдовы, Чэхіі, Аўстрыі, Італіі, Польшчы, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў.

Відэа для адной з кампазіцый новага альбома Hurts апублікаваў ўсяго месяц таму, і Beautiful Ones ужо сабраў больш за паўтара мільёна праглядаў. Уплывовы часопіс Paper назваў гэту кампазіцыю «такой жа велічнай і грандыёзнай, як і альбом Surrender». А выданне The Line of Best Fit ахарактарызавала яго як «магутны поп-сінгл, які даследуе тэмы нянавісць, кахання, жорсткасці і прыгажосці».

Формула абаяння дуэта — гіпнатычны вакал Тэа Хачкрафта і эмацыйныя, але стылістычна дакладныя аранжыроўкі Адама Андэрсана. Hurts змяшалі сінтыпоп, нью-вэйв і дыска ў дагэтуль нябачаны сэксуальна-музычны кактэйль. А калі дадаць лаканічны візуальны стыль, арыстакратычную знешнасць Адама і Тэа, якія быццам сышлі з вокладкі Vogue Homme, і іх наймагутнейшую энергетыку, робіцца ясна, чаму альбомы Hurts адзін за адным атрымліваюць статус плацінавых у Германіі, Аўстраліі, Польшчы, Расіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Фінляндыі і іншых краінах.

Трэба аддаць ім належнае — брытанскія прыгажуны ведаюць, як заваяваць трапяткія дзявочыя сэрцы! Адам і Тэа на канцэртах міла гутараць з публікай, дораць дзяўчатам кветкі, ахвотна з імі фатаграфуюцца і ствараюць у зале атмасферу рамантыкі, пяшчоты і любові. А што дзяўчаты? Яны адказваюць дуэту поўнай узаемнасцю: шалеюць, танчаць, падпяваюць і крычыць ад захаплення ў найлепшых традыцыях легендарных канцэртаў 60-х. Беларускім джэнтльменам варта ўзяць сёе-тое сабе на заметку.

У мінску стылёвыя хартбрэйкеры прадставяць кампазіцыі новага альбома DESIRE, у тым ліку ўжо нашумелую песню Beautiful Ones. Не забудуць і пра хіты, якія атрымалі прызнанне не толькі ў публікі, але і масцітых крытыкаў: Wonderful Life, Silver Lining, Happiness, Lights.

Дарэчы, узнагароды дуэт атрымлівае не толькі за модныя відэа і эмацыйныя песні. Вакаліст Тэа Хачкрафт не раз прызнаваўся аўтарытэтным GQ і брытанскай рэдакцыяй Glamour самым стылёвым і самым сэксуальным мужчынам.

Атрымаць у падарунак са сцэны белыя ружы з рук аднаго з самых прывабных сэрцаедаў свету ці сабраць тысячу лайкаў за фотку з канцэрта ў інстаграме можна будзе ў Мінску 12 лістапада.

Канцэрт Hurts у Мінску адбудзецца 12 Лістапада 2017 года ў Палацы спорту. Кошты квіткоў: ад 40 да 100 рублёў, танцпляц — 70 рублёў. Інфалінія: +375 (29) 3 405 106, +375 (29) 75 111 75.

Купіць квіткі можна на сайце арганізатара мерапрыемства — канцэртнае агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» (без камісіі), на сайты білетных аператараў, а таксама ў касах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0