У ноч на 8 верасня на тэрыторыі школы ў Маскоўскім раёне Мінска знайшлі труп 28-гадовай дзяўчыны. Жорсткае забойства раскрылі за лічаныя гадзіны, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

Міліцыя высветліла, што напярэдадні ўвечары да дзвюх жанчын узростам 28 і 29 гадоў падышоў малады чалавек у масцы. Ён пагаварыў з адной з іх (аказаліся знаёмымі) і пайшоў.

«Праз некаторы час мужчына вярнуўся і нажом параніў другую сяброўку. Тая пабегла па дапамогу да вахцёра школы, а ў гэты час зламыснік стаў наносіць знаёмай дзясяткі нажавых удараў, у выніку чаго яна памерла», — паведамляе МУС.

Праз тры гадзіны, у адным з бліжэйшых ад месца трагедыі дамоў, быў затрыманы падазраваны. Ім аказаўся 21-гадовы хлопец. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за дробнае хуліганства, распіванне спіртнога ў публічным месцы і ўхіленне ад службы ў войску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
48
Каментатар / Адказаць
14.05.2020 / 19:09
Праваабаронцы могуць рыхтавацца бараніць чарговага асуджанага да "вышкі"
11
Каментатар / Адказаць
11.03.2013 / 06:31
Шалее народ, і смяротнае пакараньне не стрымлівае (і ніколі не стрымлівала)
5
Каментатар / Адказаць
26.10.2001 / 06:13
российским телеканалам СТОП
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру