Старшыня рады дырэктараў ТАА «Тытунь-інвест» Павел Тапузідзіс раскрыў журналістам падрабязнасці абмеркавання з Аляксандрам Лукашэнкам праекта па комплексным гандлёвым абслугоўванні насельніцтва ў сельскай мясцовасці і невялікіх населеных пунктах.

«Праект прадугледжвае сабой ўзвядзенне вялікага супермаркета — будоўля ўжо ідзе ў Шклове — плошчай каля 3 тыс. кв.м, а таксама будаўніцтва або замену наяўных крамаў (каля 13) у аграгарадках. Галоўная крама ў Шклове будзе гатова летам 2018 года», — распавёў Павел Тапузідзіс.

Паводле яго слоў, гэты праект пілотны, а яго мэта — даць жыхарам вёскі тыя ж самыя паслугі, як і ў горадзе. «Задача не ў тым, каб замяніць назву структуры, задача — прыўнесці ў гэтую замену новае: новы ўзровень абслугоўвання, большы асартымент у крамах, змяніць сам падыход. Дапусцім, у крамах у вёсцы павінна быць па наменклатурным спісе толькі 300 найменняў тавараў — гэта няправільна», — мяркуе бізнэсмен.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?