Фота Настассі Роўда

Заходнія партнёры Беларусі не зацікаўленыя аб'ектыўна ацэньваць вучэнні «Захад-2017», а хочуць штучна нагнятаць сітуацыю вакол іх, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, размаўляючы з журналістамі пасля пасяджэння Кансультатыўнай рады пры МЗС па справах беларусаў замежжа, піша Tut.by.

Журналісты пацікавіліся ва Уладзіміра Макея, ці спрыяюць меры, прынятыя Беларуссю перад вучэннямі «Захад-2017», заспакаенню заходніх партнёраў. Кіраўнік МЗС адказаў:

— Гэтыя меры спрыялі б, калі б з боку нашых заходніх партнёраў не было б жадання штучна нагнятаць сітуацыю, калі б была шчырая зацікаўленасць у тым, каб атрымаць інфармацыю аб гэтых вучэннях. Каб была шчырая зацікаўленасць у аб'ектыўнай ацэнцы сітуацыі, звязанай з гэтымі вучэннямі. Мы канстатуем, што, на жаль, такой шчырай і аб'ектыўнай зацікаўленасці няма.

Міністру нагадалі, што ўчора Пятро Парашэнка чарговы раз выказаў занепакоенасць, што падчас вучэнняў «Захад-2017» Расія можа стварыць ударныя групоўкі на тэрыторыі Беларусі для нападу на Украіну.

— Ужо абрыдла паўтараць, што мы, Беларусь ніколі не прадстаўляла пагрозу для суседніх дзяржаў і не мае намеру быць такой пагрозай, — заявіў Макей. — Падчас майго нядаўняга знаходжання ў Будапешце на сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы і з краін «Усходняга партнёрства» міністры замежных спраў Польшчы і Украіны цікавіліся гэтым пытаннем. Ім былі дадзены канкрэтныя адказы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
24.03.1981 / 04:31
Так, таварыш Макей, жыцьце такое. Вось колькі прыкладаў - піў чалавек, краў, бадзяжнічаў, нават у турме сядзеў - і раптам вырашыў - Досыць,збрыдла - буду жыць па новаму, сумленна. І што? Яму яшчэ гадоў колькі ніхто веры не дасьць, бо годнасьць страціць не пытаньне, аднавіць - ПРАБЛЕМА. Пагатоў калі яшчэ з жаданьнем аднавіць тое сумленьне вялікія пытаньні. Таму будзеце цьцердзіць яшчэ колькі год, што не казлы, а ці павераць - пытаньне
0
Каментатар / Адказаць
23.06.2022 / 12:34
Мы не пагроза. Так. Але тут будзе яшчэ адна дзяржава скакаць разам з намі, а за іх мы нясем адказнасць, ці можам мы быць упэўнены за іх?
3
Каментатар / Адказаць
21.03.1971 / 11:25
Рэжым напужаны, Лукашэнка баіцца непрадказальнага Пуціна і яго зялёных чалавечкаў.

Рэжым сам моліцца, каб выйшлі сягодня як мага больш сапраўдных мужыкой і сказалі «Не - расейцам, не - захопу па крымскаму сцэнару!»

Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру