Узровень сусветнага акіяна залежыць ад сярэдняй тэмпературы паветра, плошчы лядовага покрыва, аб'ёму сцёку рэк і іншых кліматычных параметраў. На ўсё гэта ўплывае змяненне клімату, у сувязі з чым кліматолагі і акіянолагі назіраюць за ваганнямі ўзроўню мора.

За апошняе стагоддзе ўзровень вады ў сусветным акіяне вырас на 17 см.

Далейшае падвышэнне ўзроўню акіяна можа стаць прычынай затаплення прыбярэжных раёнаў у Еўропе і ў іншых частках свету і можа дадаткова паскорыць змяненне клімату.

Хуткасць росту ўзроўню мора моцна адрозніваецца для розных куткоў сусветнага акіяна з-за таго, як узаемадзейнічаюць паміж сабой цячэнні і прыпаверхневыя патокі паветра, а таксама таго, падымаюцца ці апускаюцца пароды сушы. 

Год таму акіянолаг Сайман Альберт з універсітэта Квінслэнда выявіў, што гэты працэс ужо паспеў знішчыць пяць выспаў у складзе Сейшэльскага архіпелага, ператварыўшы іх у дно мора.

Гэтае адкрыццё прымусіла Патрыка Нана з універсітэта Саншайн-Кост (Аўстралія) і яго калег праверыць, ці не адбылося нешта падобнае і з выспамі Мікранэзіі, дзе ўзровень мора таксама расце анамальна хутка.

Увагу навукоўцаў прыцягнула выспа з назвай Панпеі — адзін з самых буйных атолаў Мікранэзіі, які ўзнік у выніку вывяржэння вулкана каля 9 мільёнаў гадоў таму. Панпеі акружаны мноствам дробных выспаў, частка з якіх з'яўляецца заселенай, а іншыя — не. Многія з гэтых рыфаў, як распавялі акіянолагам мясцовыя жыхары, у мінулым станавіліся прадметам войнаў паміж плямёнамі мікранезійцаў.

Прааналізаваўшы іх гісторыю і бягучы стан, Нан і ягоныя калегі прыйшлі да высновы, што як мінімум восем выспаў з акружэння Панпеі зусім нядаўна зніклі і апынуліся на дне мора.

Частка з іх была разбураная марскімі цячэннямі, а іншыя па-ранейшаму існуюць на дне Ціхага акіяна.

У будучыні, як мяркуецца, працэс знікнення сушы ў Мікранэзіі, на Сейшэлах і ў іншых нізінных рэгіёнах Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстранезіі будзе толькі паскарацца і ўзмацняцца. Цалкам магчыма, што ўрадам краін рэгіёну прыйдзецца прыняць адпаведныя захады па перасяленні жыхароў гэтых выспаў ў бяспечныя рэгіёны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Каментатар / Адказаць
30.07.2004 / 07:54
Острова появляються и исчезают, уровень моря колеблется, климат стабильным не бывает. Это не новость для знающих людей. Но подождем комментов, обвиняющих Эксон Мобил и Трампа.
2
Каментатар / Адказаць
03.08.1972 / 13:35
Адна справа, калі кліматолагі хлусяць (глядзі climategate) клапоцачыся пра экалогію Зямлі, а іншая калі дзеля грошай. Дарэчы, мяне вучылі ва Ўніверсітэце (няхай яны і не вялікія вучоныя), што напрыклад вулканы, гарачыя крыніцы і інш. выкідваюць у паветра непараўнальна больш таго ж СО2, чым уся дзейнасць чалавека за год. Хаця ў любым выпадку, трэба адмаўляцца ад спальвання паліва, здаравее будзем.
0
Каментатар / Адказаць
23.07.1986 / 15:31
гэта інтэргляцыял, дзетка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру