Крамы і прадпрыемствы быту ў Мінску прапануюць зніжкі да Дня горада, паведамілі БЕЛТА ў Мінгарвыканкаме.

Так, бытавыя паслугі па зніжаных на 10-50% цэнах прадастаўляюць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам, пенсіянерам і шматдзетным сем'ям. Зніжкі распаўсюджваюцца на рамонт абутку, ювелірных упрыгажэнняў, фотапаслугі, паслугі цырульняў, пральняў, лазняў, хімчысткі. У акцыі бяруць удзел больш за 100 аб'ектаў бытавога абслугоўвання, поўны пералік арганізацый размешчаны на сайце упраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Інфармацыю таксама можна атрымаць па кароткім нумары 167.

У гандлёвых арганізацыях пройдуць акцыі «Дні зніжак». 9 верасня зніжку 20% на нехарчовыя тавары, 5% на харчовыя тавары пры суме куплі ад 15 рублёў прапануе ЦУМ. Універмаг «Беларусь» і ГУМ аб'яўляюць аб зніжэнні цэн на 22% для ўладальнікаў дысконтных каракт. Знізяць цэны гандлёвы дом «На Нямізе», «Кірмаш», крамы гандлёвага цэнтра «Сталіца» і інш.

Да свята сталічныя прадпрыемствы выпусцілі прадукцыю з юбілейнай сімволікай — лімітаваную калекцыю гадзіннікаў, сувеніры, тканыя сумкі, інфармацыйныя флаеры, майкі, торты, муку, пітную ваду, марозіва, наборы цукерак, шакалад і інш.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру