У Ляхавічах пры атрыманні хабару затрыманы інспектар Дзяржпрамнагляду, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Супрацьпраўная дзейнасць з боку службовай асобы была выяўленая пры кантролі расходавання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016-2020 гады. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў 6 верасня ў 12.43 каля дома па вул. Інтэрнацыянальнай у Ляхавічах супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры садзейнічанні АМАП затрымалі з доказамі злачынства вядучага дзяржаўнага інспектара Баранавіцкага сектара нагляду і экспертызы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС. Мужчына атрымаў ад кіраўніка аднаго з камунальных прадпрыемстваў горада 2,6 тыс. рублёў за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Гаворка ідзе аб выдачы пашпартоў гатоўнасці аб'ектаў да ацяпляльнага сезона.

Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) КК. Інспектар затрыманы. Праведзены ператрус, накладзены арышт на маёмасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Каментатар / Адказаць
27.10.2005 / 19:26
Можа чалавеку пазычку вярнулi
0
Каментатар / Адказаць
29.12.1972 / 07:41
не мог себе представить, что в Ляховичах живут взяточники...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру