У цэнтры Кіева каля Бесарабскага рынку на вуліцы Паўла Скарападскага выбухнуў аўтамабіль Toyota Camry, паведамляе УП.

УП

У выніку выбуху загінуў Цімур Махауры, які знаходзіўся ў машыне — удзельнік чачэнскага добраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева, які ваяваў у зоне АТА.

У машыне таксама былі жанчына з дзіцем. Па словах спікера МУС Украіны Арцёма Шаўчэнкі, жанчына атрымала сур'ёзныя раненні, за яе жыццё змагаюцца дактары. Жыццё дзіцяці па-за небяспекай, сур'ёзных траўмаў у яго няма.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спрацавала магутнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў аўтамабіль.

Загінулы быў грамадзянінам Грузіі. 

Цімур Махауры

Праваахоўнікі распачалі справу па факце наўмыснага забойства, небяспечнага для жыцця многіх людзей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Каментатар / Адказаць
24.03.2012 / 20:51
Вайна як пажар. 
35
Каментатар / Адказаць
30.10.1984 / 10:41
За что всю жизнь боролся, на то и напоролся.
5
Каментатар / Адказаць
30.10.1973 / 06:03
Светлана, а цяпер, о мудрэйшая, раскажыце нам, што вы думаеце аб людзях, каторыя яго "напаролі" не пашкадаваўшы ні жанчыны, ні дзяцяці. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру