У Пружанах пры спробе абмену фальшывай банкноты затрыманы мясцовы святар, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Настаяцель аднаго з праваслаўных храмаў раёна быў затрыманы ў аддзяленні банка. Ён прынёс на абмен фальшывыя 5 тысяч расійскіх рублёў.

Святар растлумачыў, што купюру ўзяў са скрыні для ахвяраванняў, пакінутых прыхаджанамі ў храме.

Пра тое, што яна падробленая, ён не ведаў.

Па дадзеным факце 8 верасня Пружанскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 221 КК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10
Каментатар / Адказаць
23.04.1992 / 17:09
Гэта быў работнік РПЦ, так?
2
Каментатар / Адказаць
08.06.1999 / 14:53
Згодна з заключэннем эксперта, банкнота вырабленая не прадпрыемствам, якое ажыццяўляе выпуск грашовых білетаў Банка Расіі.
https://d3rebrwga7u6ai.cloudfront.net/?c=ar&i=197149
10
Каментатар / Адказаць
02.10.1985 / 04:07
Дурдом. У адносiнах да каго яны завялi крымiнальную справу? Фальшывая купюра можа аказацца ў руках каго заўгодна.
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру