Да прэм'еры восьмага «айфона» застаюцца лічаныя дні. На думку выдавецтва Telegraph, дадзены апарат можа стаць самым дарагім у гісторыі вытворцы.

Пра гэта сведчаць і крыніцы ў кампаніі Foxconn, якія займаюцца вытворчасцю iPhone. Яны сцвярджаюць, што апарат адназначна не будзе танным, а самая простая яго версія будзе каштаваць не менш за тысячу даляраў. Пры гэтым мадэлі iPhone 7s і 7s Plus патаннеюць да 782 і 938 даляраў адпаведна.

Сёлета мабільныя прылады Apple адзначаюць дзесяцігадовы юбілей. Новы дэвайс, як мяркуюць інсайдары, будзе абсталяваны экранам, займаючым усю пярэднюю панэль, праграмай распазнавання твараў з інфрачырвоным сканарам і 3D-камерай.

Апарат выйдзе ў некалькіх каляровых варыянтах: чорным, белым і медным або ружова-залатым. Магчыма, 12 верасня таксама пакажуць новыя версіі смарт-гадзіннікаў і сэрвісу Apple TV.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру