Амбасарады Эстоніі, Латвіі і Літвы Алар Стрэйман, Імант Ліегіс і Далюс Чэкуоліс у Парыжы звярнуліся з лістом да французскай газеты Le Monde з просьбай не называць іх краіны ў матэрыялах выдання «былымі савецкімі рэспублікамі», перадаюць інфармагенцтвы.

«Мы былі б вельмі ўдзячныя, калі б у вашых артыкулах больш не выкарыстоўваўся тэрмін «былыя савецкія рэспублікі», бо такім чынам прыведзеныя вышэй гістарычныя і прызнаныя на міжнародным узроўні факты былі б адлюстраваныя належным чынам», — гаворыцца ў тэксце ліста, адпраўленага кіраўніку выдання Люку Бронеру.

Таксама амбасадары заявілі, што «іх краіны ў 1940 годзе не ўступалі ў склад Савецкага Саюза добраахвотна, але былі ўключаныя ў яго ў выніку ваеннай анексіі».

Дыпламаты адзначылі, што пасля распаду СССР у гэтым рэгіёне не паўсталі новыя дзяржавы, але Балтыйскія краіны аднавілі сваю незалежнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру