У французскай вёсцы Шато-Шалон невядомыя замянілі святую ваду ў царкоўнай купелі каньяком. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на мясцовы турыстычны цэнтр.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы жніўня, але вядома пра яго стала толькі ў пятніцу. Турысты адчулі пах алкаголю пры ўваходзе ў мясцовую царкву і пацікавіліся ў гіда, ці з'яўляецца гэта мясцовай традыцыяй.

Мясцовыя ўлады ініцыявалі ўласнае расследаванне і высветлілі, што ў купель са святой вадой невядомыя вылілі літр каньяку. У царкве не праводзяцца службы, а таму тое, што адбылося, было заўважана не адразу.

«Гэта рассмяшыла мяне. Я думаю, што людзі, якія гэта зрабілі, маюць пачуццё гумару і хочуць парваць з традыцыямі», — распавёў мэр Шато-Шалона Крысціян Вільем, адзначыўшы пры гэтым, што, імаверна, гэты жарт пацешыў не ўсіх.

Купелі былі ачышчаныя і зноў напоўненыя святой вадой. Асобы, адказныя за інцыдэнт, да гэтага часу не выяўленыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру