«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай… Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», — напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь.

На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце — каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па доглядзе за дзіцём.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў. Адчай давёў Алену да цяжкага рашэння — прадаць нырку.

Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце «Белсата». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру