EPA

Жорсткі інцыдэнт адбыўся ў суботу ў матчы англійскай прэм'ер-лігі паміж «Манчэстэрам Сіці» і «Ліверпулем». Футбаліст «Ліверпуля» Садыё Мане на 37-й хвіліне ўдарам нагой па галаве накаўтаваў галкіпера «Сіці» Эдэрсана.

Мане прамой нагой ляцеў на мяч, але трапіў шыпамі па сківіцы Эдэрсану, які выйшаў з варот. Галкіпер паваліўся і не мог прыйсці ў сябе каля васьмі хвілін, пасля чаго быў вынесены з поля на насілках.

«Манчэстэр Сіці» разграміў «Ліверпуль» з лікам 5:0.

Дарэчы, «Арсенал» — супернік БАТЭ па Лізе Еўропы — разграміў сёння «Борнмут» з лікам 3:0. Дублем вызначыўся Уэлбэк, адзін гол на рахунку Ляказэта.

З «Арсеналам» БАТЭ гуляе на «Барысаў-Арэне» 28 верасня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру