Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open) выйграла амерыканка Слоўн Стывенс. У фінале яна разграміла Медысан Кіз з лікам 6:3, 6:0.

Увесну пасля аперацыі на назе Слоўн не выступала, а працавала тэлекаментатарам, а месяц таму нават не ўваходзіла ў топ-900.

Цікава, што Стывенс стала першай за 15 гадоў амерыканкай, якая выйграла US Open не з сям'і Уільямс.

Вікторыя Азаранка, якая выступала ў фінале US Open двойчы, гэтым разам не брала ўдзелу ў турніры з-за праблем у сям'і.

У фінале мужчынскага турніру сёння вечарам згуляюць Рафаэль Надаль (Іспанія) і Кевін Андэрсан (ПАР, 28-ы рэйтынг).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0