Былы прэзідэнт Грузіі, а ва Украіне — кіраўнік Адэскай вобласці Міхэіл Саакашвілі прарваўся ва Украіну, нягледзячы на тое, што ён быў пазбаўлены грамадзянства.

Каля 700 прыхільнікаў Саакашвілі прарвалі кардоны памежнікаў і паліцыі, уварваліся на пагранічны пераход «Шэгіні» на мяжы з Польшчай і правялі Саакашвілі ва Украіну без пагранічнага кантролю. Ён прайшоў каля 3 км са сваімі прыхільнікамі, пасля сеў у аўтамабіль і паехаў у Львоў.

Каля 22.45 ён ужо выступаў каля львоўскай Ратушы. Яго суправаджалі былая прэм'ерка Украіны Юлія Цімашэнка, мэр Львова Андрэй Садовы і былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.

У Дзяржпагранслужбе Украіны пацвердзілі факт прарыву граніцы і адзначылі, што пасля яго пачалася бойка з памежнікамі.

Украінскія памежнікі раней заяўлялі, што не пусцяць экс-кіраўніка Грузіі і экс-кіраўніка Адэскай вобласці ва Украіну. Паўтара месяца назад прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвілі грамадзянства Украіны пасля таго як грузінскі палітык пачаў абвінавачваць Парашэнка і ягонае кола ў карупцыі.

Цягнік, на якім палітык ехаў з Польшчы, спынілі. Тады Саакашвілі перасеў на аўтобус.

У гэты час з украінскага боку сабралася некалькі соцень прыхільнікаў Саакашвілі.

Саакашвілі суправаджалі 11 народных дэпутатаў ад розных палітычных груп, у тым ліку звязаных з буйным бізнэсам і мільярдэрам Каламойскім.

Меркаванні адносна ўчынка Саакашвілі ва Украіне разышліся. 

Вось пазіцыя публіцыста Віталя Портнікава:

А вось — дэпутата Барыслава Бярозы:

Генпракурор Украіны заявіў пра намер пакараць Саакашвілі за незаконны пераход мяжы:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?