Выява: Financial Times
Біткойн з'явіўся на пачатку 2009 года, цяпер гэта самая папулярная валюта на рынку.
Чытайце таксама: Топ-5 фактаў пра біткойны
Усяго за некалькі месяцаў біткойн падаражэў з тысячы даляраў да рэкордных пяці тысяч.
Такое развіццё валюты вельмі падобнае да звычайнай рынкавай «бурбалку», лічыць аўтар Financial Times Майкл Макензі. Любая «бурбалка» праходзіць некалькі стадый:
- Стварэнне — ніхто не ведае пра існаванне прадукту;
- Усведамленне — першая хваля росту аўдыторыі, людзі знаёмяцца з прадуктам;
- Манія — адбываецца масавы ажыятаж і асноўны рост;
- Канец — «бурбалка» не вытрымлівае і лопаецца.
Цяпер, калі верыць графіку Financial Times, біткойн знаходзіцца ў фінальнай фазе трэцяй стадыі. Так што, магчыма, хутка на рынку крыптавалют выбухне самая вялікая «бурбалка».





