У швейцарскім кантоне Уры каля вёскі Андэрмат сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі.
У выніку аварыі траўмы атрымалі 27 чалавек. Рух цягнікоў на ўчастку цалкам спынены.
На месцы здарэння працуюць брыгады медыкаў і ратавальнікаў. Пра прычыны здарэння інфармацыі пакуль няма.





