Ураган «Ірма» накрыў амерыканскі штат Фларыда. Раней у ім была абвешчаная эвакуацыя, але не ўсе змаглі своечасова пакінуць зону стыхійнага бедства. Сярод іх аказаўся адзін з уладальнікаў аўтамабіля Tesla, які звярнуўся ў кампанію і распавёў, што не змог дабрацца да зоны эвакуацыі.

Пасля гэтага звароту ў Tesla выпусцілі патч (невялікае часовае змяненне ў праграмным забеспячэнні), які здымае абмежаванне блакавання акумулятара — гэта дазволіла аўтамабілям Tesla Model X60D і Model S60 праехаць на адным зарадзе на 60 кіламетраў больш.

Кіроўца, які звярнуўся ў Tesla, распавёў, што не змог дабрацца да бяспечнай зоны і стаў за 60 кіламетраў ад яе. Па словах уладальніка аўтамабіля, даехаць туды на адным зарадзе акумулятара ў яго не атрымалася. У Tesla вельмі хутка адрэагавалі на зварот і выпусцілі часовую «латку» праграмнага забеспячэння, якая здымае блакаванне батарэй пры 20-працэнтным зарадзе. Гэта дазволіла павялічыць далёкасць паездак на ўсіх базавых мадэлях Tesla. Часовае абнаўленне распаўсюджваецца на ўсе аўтамабілі кампаніі, якія знаходзяцца ў зоне стыхійнага бедства.

Дзякуючы патчу, уладальнікі Model X60D і Model S60 змогуць выкарыстоўваць увесь аб'ём батарэй да 16 верасня, пасля чаго магутнасць акумулятараў зноў абмяжуюць, вярнуўшы яе да заводскіх значэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?