Інцыдэнт з удзелам непаўналетніх адбыўся 9 верасня, паведамілі ў УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Іванаўскага РАУС дзяжурылі на вуліцы 50 гадоў Кастрычніка, іх увагу каля паўночы прыцягнуў мапед Fada FD 50 QT, кіроўца і пасажыр былі без шлемаў.

«Уключыўшы маячкі, супрацоўнікі ДАІ паехалі за парушальнікамі. Але пагоня доўжылася нядоўга: пры левым павароце кіроўца мапеда не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў плот, — распавялі ў ДАІ. — Кіраваў мапедам 16-гадовы мясцовы жыхар — навучэнец 11-га класа. Яго стан выклікаў падазрэнне ў інспектараў ДАІ. Медыцынскі агляд паказаў 0,5 праміле алкаголю ў крыві. У такім жа стане знаходзіўся і яго сябар — дзевяцікласнік».

У дачыненні да кіроўцы складзена пяць пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0