У расійскай Пермі адмянілі заняткі ва ўсіх школах пасля пасля паступлення ананімных паведамленняў аб выбуховых прыладах у шэрагу навучальных устаноў горада.

«У мэтах бяспекі сёння заняткі ва ўсіх школах Пермі адменены», - паведамілі ў прэс-службе мэрыі горада.

Адзначаецца, што звыш 5,7 тысяч чалавек былі эвакуяваныя з сямі школ і шэрагу адміністрацыйных будынкаў у Пермі з-за паведамлення аб выбуховых прыладах.

Аналагічныя эвакуацыі праводзіліся таксама ў Сцерлітамаку, Новасібірску, Омску, шэрагу іншых гарадоў Расіі.

Разам з тым паведамляецца пра антытэрарыстычныя вучэнні ў іншых гарадах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна