Мала хто ведае, што у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» ёсць магчымасць апублікаваць адзін і той жа запіс адначасова на некалькіх мовах. Гэтым актыўна карыстаюцца палітыкі і публічныя асобы шматмоўных краін. Карыснай гэта функцыя можа быць і для беларусаў.

Дагэтуль у спісе моваў, на якіх можна было рабіць запіс, пазначыўшы, што ён менавіта на гэтай мове, беларускай не было. Але былі нават такія рэдкія еўрапейскія мовы, як брэтонская ці баскская. І вось гэтая несправядлівасць паспяхова выпраўленая. 

Цяпер пры дадаванні новага запісу на сваёй старонцы проста націсніце «Напісаць пост на яшчэ адной мове» («Add post in another language») і дадайце ягоны пераклад.

Пры праглядзе вашае старонкі сябры самі змогуць выбраць мову, на якой яны жадаюць прачытаць ваш запіс.

Калі ў вас адсутнічае кнопка дадавання іншае мовы, гэта можна выправіць у наладах. Зайдзіце ў раздзел «Мова» і ў пункце «Multilingual Posts» змяніце «Turned off» на «Turned on». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?